Мастацкі пленэр у дворыку Хербстаў
Беластоцкая фундацыя ПОЛЬЗА сярод іншых мерапрыемстваў, якія яна правяла ў Беластоку ў дворыку сядзібы Хербстаў, наладзіла таксама і мастацкі пленэр, з мэтай звярнуць увагу на занядбаны будынак былой сядзібы.
Куратаркай пленэру выступіла мастачка з Беларусі, якая жыве ў Беластоку, Аліна Ларк.
– Пленэр – гэта маляванне на свежым паветры. Гэта дворык Хербстаў. Мы рабілі адмысловыя замалёўкі – дом, гарадскі пейзаж з удзелам гэтага дома Хербстаў. Я праводзіла гэты пленэр. І ў якасці нагляднасці я прывезла сюды свае работы. Зрабіла такую міні-выставу.
У пленэры ўзялі ўдзел як прафесійныя мастакі, так і ўсе жадаючыя, сярод якіх былі прадстаўнікі Польшчы, Беларусі і Украіны. Перад пачаткам пленэру мясцовы краязнаўца Пётр Знанецкі расказаў пра гісторыю і асаблівасць сядзібы Хербстаў.
Чатырнаццаць чалавек, пад кіраўніцтвам Аліны Ларк, працавалі над мальбертамі. Затым з гэтых прац была наладжана міні-выстава.
Беларускае Радыё Рацыя