“Мастацкія сустрэчы школьнікаў” у Гайнаўцы
Дванаццаты раз у Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы сустрэліся амаль усе мясцовыя адукацыйныя пляцоўкі, дзе вядзецца навучанне беларускай мовы, каб паказаць свае праграмы. “Мастацкія сустрэчы школьнікаў” пачалі дашкольнікі з дзіцячага садка №1. Па словах арганізатара Яна Карчэўскага, мерапрыемства стала нагодай сабрацца вакол беларускага слова.
– Мэта імпрэзы – паказаць здольнасці нашых вучняў, якія вывучаюць беларускую мову ў Гайнаўцы. Тут выступілі амаль усе гайнаўскія школы, дашкольнікі, а таксама прыехалі вучні з Белавежы. Гэта такая інтэграцыйная сямейная імпрэза для малодшых і старэйшых, якія маюць магчымасць паслухаць жывое беларускае слова.
Вучні прэзентавалі інсцэніроўкі, гавэнды, вершы ды песні на беларускай мове. “Мастацкія сустрэчы школьнікаў” ладзяць аб’яднанне “Наша школа”, якое дзейнічае пры гайнаўскім Белліцэі, ды Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка