«Мастацтвам па рэжыме» – новая выстава Уладзіміра Цэслера ў Варшаве



Выстава «Мастацтвам па рэжыме» самага вядомага беларускага мастака і дызайнера Уладзіміра Цэслера адкрыецца ў Варшаве 28 кастрычніка.

Дата: 28-га кастрычніка, 18.00, 29.10.2021 – 23.12.2021 з 14.00 да 20.00.

Месца: прастора «Pracownia Duży Pokój», па вул. Warecka 4/6 (wejście od ul. Kubusia Puchatka), Варшава.

Дызайнерскія працы Уладзіміра Цэслера з’яўляюцца каментарамі да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, яны адначасна высмейваюць і палохаюць. Беларусы перасылаюць іх адзін аднаму ў сацсетках, бо гэтыя працы — дакладнае апісанне невыноснай рэальнасці. Уладзімір Цэслер — адзін з самых вядомых беларускіх дызайнераў.

Яго працы знаходзяцца ў калекцыях музеяў па ўсім свеце, нават у парыжскім Луўры. Стваральнікі праекту анансуюць суправаджэнне выставы серыяй сустрэч, падчас якіх будзе ісці гаворка пра Беларусь з палякамі і з беларусамі. Абмяркуюць цяжкасць беларускай штодзённасці і аб тым, як на яе рэагуе мастацтва.