Матэвуш Маравецкі: У Польшчы ёсць рэальны шанец перамагчы пандэмію
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што цяпер у Польшчы ёсць рэальны шанец перамагчы пандэмію, але ўсе грамадзяне павінны зрабіць прышчэпку.
У Польшчы зараз існуе больш за 7 тысяч пунктаў вакцынацыі, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік польскага ўрада.
Паводле слоў прэм’ер-міністра, калі колькасць прышчэпак будзе штодня нарошчвацца, то калектыўны імунітэт можа з’явіцца менш чым за два месяцы. Маравецкі дадаў, што да канца другога квартала ў Польшчы, паводле папярэдніх дадзеных, будзе праведзена больш за 23 мільёны прышчэпак.
На сёння ў краіне зроблена каля 8 мільёнаў 400 тысяч прышчэпак. Яшчэ на мінулым тыдні колькасць тых, хто атрымаў прышчэпку абедзвюма дозамі вакцыны, перавысіла 2 млн.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pap-mediaroom.pl
