Матэвуш Маравецкі з візітам на Падляшшы
Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі з візітам на Падляшшы. Сёння ўвечары ён сустрэўся з жыхарамі Сямяцічаў на пляцы каля Сямятыцкага стараства.
На заўтра, 2 ліпеня, запланаваныя сустрэчы ў Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Беластоку, Саколцы. У кожным з гэтых месцаў прэм’ер мае правесці па паўгадзіны.
Сустрэча ў Бельску-Падляшскім запланавана на 10-ю гадзіну раніцы ў парку каралевы Гелены.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота podtail.com
