Матэвуш Маравецкі заахвочвае вакцынавацца, каб пазбегнуць чацвёртай хвалі пандэміі
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі зноў заклікае вакцынавацца супраць COVID-19. Падчас візіту ў Ніжнюю Сілезію ён сказаў, што гэта лепшы спосаб абараніць сябе ад чацвёртай хвалі пандэміі.
Маравецкі падкрэсліў, што дзейнасць яго ўрада зараз сканцэнтравана на папулярызацыі вакцын, але ў той жа час ён не выключыў, што могуць спатрэбіцца новыя абмежаванні.
Прэмʼер звярнуў увагу, што вакцынацыя абараняе ад цяжкага захворвання COVID-19. Ён прывёў прыклад Вялікабрытаніі, дзе чацвёртая хваля пандэміі прывяла да павелічэння колькасці інфекцый, што, аднак, не прывяло да рэзкага павелічэння колькасці шпіталізацый.
Fot. Krzysztof Hadrian / Agencja Gazeta