Мацей Жыўна: Час вырашаць праблемы праз размовы
„Час вырашаць праблемы праз размовы, не вырашаць іх арбітальнае ў Варшаве”, – лічыць Мацей Жыўна, кандыдат у Сенатары ад паляшскай акругі № 60, якая ахоплівае Беласток, Беластоцкі і Сакольскі паветы.
Мацей Жыўна, як кандыдат у Сенат атрымаў, сярод іншага, падтрымку Форуму меншасцяў Падляшша, а таксама арганізацый беларускай меншасці ў Польшчы, таксама абяцае займацца праблемамі беларускай меншасці:
– Самы час, каб кіруючы бок пачаў размовы пра такія тэмы, каб з аднаго боку і х дыягназаваць, а з другога боку з рознымі асяродкамі, у тым ліку з беларускімі арганізацыямі, размаўляць, як такія пытанні вырашаць. Самы час вярнуцца да сустрэч, таксама рэгіянальных, каб зразумець, якія маем праблемы, якія маем тэмы. А не тое, каб з-за стала з Варшавы вырашаць, што для нас усіх будзе лепшым. Гэта будзе найлепшым вырашэннем, без накідвання ідэй зверху. Гэта той момант, калі пра гэта трэба пытаць.
Мацей Жыўна – былы падляшскі ваявода і былы віцэ-маршалак падляшскага сейміку. Апошнія гады актыўна дзейнічае ў арганізацыях, якія дапамагаюць у вырашэнні гуманітарнага крызісу на польска-беларускай мяжы.
З акругі нумар 60 у Сенат балатуецца таксама прадстаўнік кіруючай партыі „Права і справядлівасць”, цяперашні сенатар Марыюш Громка ад „Канфедэрацыі” сябра „Нацыянальнага руху” Збігнеў Цэзары Касперчук.
Нагадаем, што з 2015 году ўсе 3 сенацкія мандаты ад Падляшша належалі кандыдатам ад кіруючай партыі „Права і справядлівасць”.
Беларускае Радыё Рацыя