Мацей Жыўна, Марэк Адам Камароўскі, Анна Багуцка будуць прадстаўляць Падляшша ў польскім Сенаце
Кандыдат ад сенацкага пакту апазіцыі Мацей Жыўна будзе сенатарам ад Падляшша ад 60-ай акругі, якая ахоплівае Беласток, Беластоцкі і Сакольскі паветы. Пасля падліку 99 працэнтаў галасоў ён атрымаў найбольшую падтрымку 133 тысячы 250 галасоў.
У выбарчай акрузе нумар 59 (паўночная) перамогу атрымаў кандыдат ад „Права і Справядлівасці” Марэк Адам Камароўскі. У яго падтрымку прагаласавала 108 тысяч 827 чалавек. У выбарчай акрузе нумар 61 (меншасная, Бельскі, Гайнаўскі, Сямятыцкі і Высокамазавецкі паветы) перамогу таксама атрымала кандыдатка ад „Права і Справядлівасці” Анна Багуцка, у яе падтрымку прагаласавала 46 тысяч 935 чалавек.
У мінулых выбарах 2019 года ўсе тры мандаты ў Сенат ад Падляшша выйграла „Права і справядлівасць”.
Беларускае Радыё Рацыя