Мечыслаў Башко – маршалак Падляшскага ваяводства
Мечыслаў Башко з Польскай сялянскай партыі абраны маршалкам Падляшскага ваяводства. Гэта вынік кааліцыйнага пагаднення ў Сейміку ваяводства. Намеснікамі абраныя палітыкі кіроўнай партыі „Грамадзянская платформа” Анна Нашкевіч і былы ваявода Мацей Жыўна. Новаабраны маршалак мае адказваць за дзейнасць цэлай Маршалкоўскай управы і прамоцыю ваяводства:
– Найважнейшае – гэта тое, каб служыць людзям. Нам трэба палепшыць сістэму аховы здароўя, дарожную інфраструктуру, патрэбны новыя фінансавыя перспектывы. Гэта патрэбна, каб нам лепш жылося.
Мечыслаў Башко з’яўляецца віцэ-старшынём падляшскіх структураў Польскай сялянскай партыі. У час мінулага тэрміну паўнамоцтваў Сейміка, ён быў віцэ-маршалкам, адказным за сельскую гаспадарку ды еўрапейскія фонды, звязаныя з земляробствам.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота agencjagazeta.pl