Мeдалі „За шматгадовае шлюбнае жыццё”
40 шлюбных пар атрымалі ў Бельску Падляшскім медалі „За шматгадовае шлюбнае жыццё”.
Гэта ўзнагарода ад прэзідэнта Польшчы, для сужэнстваў, якія пражылі разам паўстагоддзя.
„Гэтыя людзі з’яўляюцца самым добрым прыкладам для маладога пакалення”, – кажа бурмістр гораду Яраслаў Бароўскі, які і ўручаў гэтыя ўзнагароды сужэнствам:
– Гэта людзі вялікай цярплівасці, якія не паддаваліся, калі ў іх жыцці здаралася нешта кепскае. Людзі ў якіх можна вучыцца, як любіць іншага чалавека, сваю другую палову. 40 пар атрымалі медалі, але гасцей, якія прыйшлі з імі, намнога больш.
Паводле большасці ўзнагароджаных „За шматгадовае шлюбнае жыццё”, каханне і цярпенне – гэта рэцэпт поспеху.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара