Медык пра каронавірус: галоўнае – не панікаваць!



Не панікаваць, а спакойна выконваць усе рэкамендацыі як ураду, так і медыкаў. Такую параду ў стане эпідэмічнай пагрозы, абвешчаным у Польшчы, дае доктар медыцынскіх навук з Беластоку Дарыюш Куць. Ён прыгадвае, што асобы сталага ўзросту – найбольш уразлівая група, што варта памятаць пра частае мыццё рук, а таксама выказаўся пра нашэнне медыцынскіх масак:

– Па-першае, не панікаваць. Бо паніка, эмоцыі вельмі негатыўна ўплываюць на наш імунітэт. Ці хадзіць на прагулкі? Як мага больш хадзіць на прагулкі, бо гэта таксама выбудоўвае наш імунітэт. Не насіць масак. Яны не бароняць ад заражэння. Яны бароняць ад разноса віруса, але не ад заражэння.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Доктар Дарыюш Куць таксама прыгадвае, што галоўныя сімптомы каронавіруснай інфекцыі – гэта высокая тэмпература, сухі кашаль і праблемы з дыханнем. Таксама спецыяліст распавёў пра тых асобаў, якія нягледзячы на ўзрост, трапляюць у “групу рызыкі”:

– Хранічныя хваробы, астма, цукровы дыябет, ціск, лёгачныя захворванні, імунадэфіцыт спрыяюць заражэнню, таксама  хвароба праходзіць у больш цяжкай форме. Асобы з такімі захворваннямі мусяць абсалютна пазбягаць кантакту з іншымі людзьмі.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Медык далучаецца да закліку пазбягаць грамадскіх месцаў і не збірацца групамі, прытрымлівацца падчас кантактаў дыстанцыі ў адзін або паўтара метра.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота t24.su