Менск даў мігрантам тры дні, каб прарвацца ў Еўропу?
Менск даў сірыйскім мігрантам тры дні, каб прарвацца ў Еўропу. З “Новой газетой” звязаліся сірыйскія мігранты, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы каля Гародні. Чалавек, які прадставіўся Абу Амарам, паведаміў, што ў лагер сірыйцаў прыйшлі два чалавекі, адзін у вайсковай форме, другі — у цывільным, якія паведамілі мігрантам, што цягам трох дзён яны павінны прарвацца на польскі бок. Чалавек у цывільным запэўніў Абу Амара і яго землякоў, што беларускія памежнікі забяспечаць ім свабодны выхад. У адваротным выпадку бежанцаў абяцалі вывезці ў Менск і дэпартаваць на радзіму, у Сірыю.
Па словах суразмоўцы, па гэты дзень у раёне памежнага пункта „Брузгі” застаюцца каля 1400 мігрантаў, большасць — з курдскіх раёнаў Ірака і Сірыі.
Фота: © Reuters / Leonid Scheglov