Менскія “Весёлые ребята” даюць канцэрты на Падляшшы



8 верасня ў 18.00 у Доме культуры ў Гайнаўцы пройдзе канцэрт калектыва “Весёлые ребята” з Менска. Ансамбль складаюць спевакі-аматары з абмежаванымі магчымасцямі – падапечныя менскага псіханеўралагічнага інтэрната. Публіка, якая пачула іх у Бельску Падляшскім, засталася пад вялікім уражаннем ад музычных здольнасцяў гасцей з Беларусі:

Вельмі добрыя. Была пад вялікім уражаннем. З такіх людзей трэба браць прыклад. Я плакала.

– Я бачыла так шмат слёз на вачах.

– Хто не быў на канцэрце, няхай шкадуе. Можна было прыйсці, паслухаць і выйсці з той радасцю, з якой я выйшла.

– Мы бачым людзей, якія пазбаўлены здароўя, сям’і і нейкага асабістага шчасця. Але яны дзеляцца з намі жыццёвай энергіяй, і гэта людзей натхняе.

Весёлые ребята” выступяць таксама 10 верасня ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку, а ўвечары таго ж дня – у Кляшчэлях.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара