Месца катастрофы кантралюе ўзброеная банда
“Гэта выглядае на найбольшае злачынства свету. А месца яго кантралюе банда мужчынаў ў форме са зрояй”, – кажа прэсавы сакратар місіі АБСЕ Міхаэль Бацюрків, які быў на месцы катастрофы малайзіскага боінга Ён адзначыў што група АБСЕ правяла там толькі 75 мінут, і іх прымусілі пакінуць гэтае месца.
Нецвярозыя і ўзброены ахоўнік выстраліў, калі адзін з назіральнікаў АБСЕ выйшаў па-за вызначаны сэпаратыстамі раён.
“Большасць тэрытороыі не ахоўваецца, кожны можа там ўвайсці і фальшаваць доказы”, – сказаў прэсавы сакратар групы АБСЕ, якая атрымала дазвол працы на тэрыторыі падзення самалёта…
Некаторыя пасажыры загінулі, прышпілены да фатэля, навушнікі засталіся на месцы.. выглядае быццам бы далей слухалі музыку
“Так канчаюцца пастаўкі зброі, бандытам”, – так пракаментаваў збіццё пасажырскага самалёта кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі.
– Еўрапейскія палітыкі згодны ў тым што цяпер найважнейшае, каб улады Украіны мелі свабодны доступ да тэрыторыі, дзе адбылося крушэнне самалёта, – кажа Радаслаў Сікорскі.
Боінг-777 “Малазійскіх авіяліній” быў збіты 17 ліпеня ў раёне ўкраінска-расейскай мяжы. Самалёт упаў каля Тарэзу Данецкай вобласці. Загінула 298 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя