Месяц да выбараў у польскі Сейм



Месяц да выбараў у польскі Сейм. Паводле падлікаў, меркаваная яўка на выбарчых участках у Польшчы складзе ад 55 да 65 працэнтаў.  

Мы запыталіся ў жыхароў Бельска-Падляшскага, ці пойдуць яны на выбары і за каго гатовы аддаць свой голас:

–  Яшчэ да выбараў далёка. За сваіх людзей будзем галасаваць, тэлевізары не ўсе маюць тыя простыя.

 Мяне цікавіць SLD, PO.

 Я яшчэ не ведаю, не бачыла іх, газеты яшчэ не было.

– Праўда, за каго там галасаваць?

– Прыеду спецыяльна на выбары, сярод моладзі рознае меркаванне.

– Напэўна, так. Тут, напрыклад, Алік Васылюк рабіў сваю выбарчую кампанію, Яўген Чыквін.

– Не ведаю, бо палітыкай не цікаўлюся, буду за “Права і справядлівасць”.

 Усе – банда злодзеяў і ашуканцаў, як тэлебачанне слухаю, усе хлусяць.

РР: А хто найбольшы ашуканец?

Туск. Яны ўсё для ўкраінцаў, а палякам нічога добрага не зрабілі. Няма за каго галасаваць.

– Галасаваць не пайду, як хто запытае “за каго?”, то скажу, што нічога не разумею.

Паводле падлікаў Дзяржаўнай выбарчай Камісіі, падчас апошніх парламанцкіх выбараў, якія праходзілі ў 2019 годзе, выбарчая яўка на Падляшшы склала 57 працэнтаў, агулам у Польшчы – 62 працэнты.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя