“Метамарфозы лялек” у Беластоку



Польшча, Гішпанія, Чылі, Чэхія, Ізраіль, Нямеччына, Славенія на чацвёртым міжнародным лялечным фестывалі “Метамарфозы лялек” у Беластоку. Тэатр з Гішпаніі распачаў фестываль, а наперадзе 6 выходных з лялькай для дарослых.

Кажа дырэктар Беластоцкага тэатра лялек Яцэк Маліноўскі:

Фестываль“Метамарфозы лялек” робіць Беласток адметным на культурнай мапе Польшчы і Еўропы. Удзельнікі і гледачы падкрэсліваюць незвычайную, магічную атмасферу, якая пануе кожны раз, і высокі ўзровень лялечнага майстэрства, якое прэзентуюць удзельнікі мерапрыемства з розных краін.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя