Мігранцкі крызіс на польска-беларускай мяжы працягваецца
18 гадоў таму
Шэсць чалавек спрабавалі ў суботу нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Як паведамляе Памежная служба, гэта былі грамадзяне Чада і Конга.

Каля вёскі Пляска Падляшскага ваяводства пяцёра мігрантаў з гэтых дзвюх краін пераплылі раку Ваўкушанка. Іх затрымалі. Шосты, убачыўшы польскія патрулі, вярнуўся ў Беларусь. Усяго з пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана 20 700 спробаў нелегальнага перасячэння.
Беларускае Радыё Рацыя
