Мігранцкі крызіс: свежыя дадзеныя ад польскіх памежнікаў
Мігранцкі крызіс. За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 16 чалавек, паведаміла Памежная служба Польшчы. Польскія пагранічнікі затрымалі васьмярых грамадзян Сірыі. На адрэзку мяжы каля вёскі Дубічы-Царкоўныя нелегалы абкідалі польскіх памежнікаў палаючымі галінамі дрэў.

З пачатку бягучага года на беларуска-польскай мяжы зафіксавана каля 25 тыс. спроб нелегальнага пераходу граніцы. У лістападзе – больш за 800 выпадкаў. Сярод затрыманых польскімі памежнікамі нелегалаў – грамадзяне больш чым 50 краін. Памежная служба Польшчы таксама паведаміла, што яе супрацоўнікі затрымалі больш за 500 чалавек, гэтак званых кур’ераў, якія перакідвалі нелегальных мігрантаў углыб Польшчы з мэтай іх далейшага выезду на захад Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя
