Мігранцкі крызыс не спыняецца



Упаўнаважаны ўраду Польшчы па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын паведаміў Польскаму радыё, што з пачатку года польскія службы зафіксавалі больш за 21 тысячу спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. За гэты ж перыяд, паводле Жарына, было затрымана больш за 550 кантрабандыстаў, якія спрабавалі даставіць нелегалаў у краіны прызначэння.

Дзяржаўны сакратар канцылярыі прэм’ер-міністра патлумачыў, што па статыстыцы прыкладна кожная дзясятая спроба нелегальнага перасячэння мяжы з Беларуссю заканчваецца паспяховым перасячэннем сцяны. Аднак потым мігрантаў затрымліваюць у іншых месцах.

Жарын запэўніў, што фізычны бар’ер і электронныя сродкі значна ўшчыльнілі польска-беларускую мяжу, аднак адзначыў, што яны не стоадсоткава эфэктыўныя, як іншыя збудаванні такога тыпу ў свеце. Таму ўрад узмацніў патрулі дадатковымі афіцэрамі і салдатамі памежнай аховы.

Таксама Жарын патлумачыў, што Польшча не з’яўляецца краінай прызначэння для нелегальных мігрантаў, большасць з якіх імкнецца трапіць у Нямеччыну, Францыю і Данію. Ім дапамагаюць расейскія і беларускія спецслужбы, а таксама міжнародныя злачынныя групоўкі.