Мігранты абстралялі польскі патруль з рагатак
15 гадоў таму
Межы краін Еўразвяза з боку Беларусі ў першы дзень каляндарнай восені спрабавалі парушыць менш за сотню мігрантаў, аднак не абышлося без інцыдэнтаў.
Польская Памежная ахова зарэгістравала спробы 55 замежнікаў парушыць мяжу. Сярод іх былі грамадзяне Самалі, Ірана і Індыі. У тым ліку два чалавекі, убачыўшы польскі патруль, палічылі за лепшае вярнуцца ў Беларусь.
На ўчастку заставы ў Дубічах-Царкоўных мігранты зноў кідалі камяні і стралялі з рагатак у польскі патруль. Ніхто не пацярпеў. У Літве 1 верасня не было зарэгістравана спробаў парушэння мяжы, а ў Латвіі памежнікі паінфармавалі аб 34 парушальніках.