Мігранты: Ахоўнікі мяжы гуляюць намі як мячом



„Ахоўнікі мяжы гуляюць намі як мячом “, – гавораць тыя, каму ўдаецца перасекчы беларуска-польскую мяжу і сустрэць актывістаў, якія ім дапамагаюць. Іншыя паведамляюць, што беларускія службы адбіраюць у іх асабістыя рэчы (харчаванне, тэлефоны, нават пашпарты). Гэтую інфармацыі нельга пацвердзіць, бо ў зоне надзвычайнага становішча забаронена праца журналістаў. Але прыводзіцца аналіз паведамленняў сацыяльных сетак па-арабску.

„Большасць уцекачоў не ведае, што трапляе ў пастку”, – кажа намеснік бургамістра Міхалова Конрад Сікора. Там па ініцыятыве мясцовага  самакіравання створаны першы пункт дапамогі ўцекачам:

У Міхалове, якое знаходзіцца па-за зонай надзвычайнага становішча, ужо некалькі разоў памежная ахова спыняла групы  знясіленых уцекачоў. Для гэтых людзей павінны арганізаваць гуманітарную дапамогу, – лічыць Конрад Сікора:

З 17 кастрычніка ў Беларусі стартуе бязвізавы авіярух для грамадзян Ірана, Пакістана, Егіпта, Іярданіі цераз аэрапорты Гародні, Берасця, Віцебска, Гомеля і Магілёва.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя