Мігранты атакавалі польскі памежны патруль



Мігранты атакавалі польскі патруль, які спрабаваў перашкодзіць ім нелегальна перайсці мяжу.

Польская памежная служба паказала кадры, на якіх відаць, як яе супрацоўнікі спрабуюць адагнаць людзей, што знаходзяцца на беларускім баку, ад агароджы. Тыя ў адказ кідаюць нешта ў палякаў.

„Страж Гранічна” сцвярджае, што паводзіны мігрантаў на мяжы становяцца ўсё больш агрэсіўнымі, а лукашэнкаўскія службы ўхваляюць такія дзеянні і працягваюць забяспечваць „гасцей” з Афрыкі і Азіі абсталяваннем.