Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў на мяжы
14 гадоў таму
У раёне Белавежы на мяжы з Беларуссю мігранты абкідалі польскіх памежнікаў палаючымі галінкамі дрэў і камянямі.
Як паведамляе прэс-служба Польскай памежнай службы камяні таксама ляцелі ў бок польскіх памежнікаў у раёне Дубіч Царкоўных. Ніхто не пацярпеў.
Паводле дадзеных польскіх памежнікаў за апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 69 чалавек. Сорак з іх убачыўшы польскіх памежнікаў, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
У сваю чаргу на мяжы са Славаччынай супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі 44-х грамадзян Сірыі. Іншаземцы нелегальна перайшлі мяжу, у іх былі славацкія легалізацыйныя дакументы.