Мігранты двойчы спрабавалі сілай прарвацца цераз мяжу Польшчы
Адбыліся дзве спробы сілавога прарыву мяжы з боку Беларусі, пра гэта паведамляе памежная ахова Польшчы. На ўчастку заставы ў Дубічах-Царкоўных рубеж на трываласць выпрабавалі 23 мігранты, а на ўчастку заставы ў Чарэмшы — 7 чалавек.

Польскія памежнікі сцвярджаюць, што ў іх патрулі кідалі камяні з беларускага боку.
Усяго за 2 траўня былі зроблены 48 спроб парушэння мяжы мігрантамі. Узгадваюцца грамадзяне Емена, Ірана і Кітая.
