Мігранты кідалі камяні ў польскія патрулі на мяжы
17 гадоў таму
Больш за 200 мігрантаў спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў краіны Еўразвязу за мінулыя суткі.

Латвійскія пагранічнікі спынілі 164 спробы нелегальнага пераходу граніцы. У Польшчу спрабавалі прайсці 53 чалавекі. Адна група агрэсіўных мігрантаў кідала камянямі ў польскіх памежнікаў.
Памежная служба Літвы не зафіксавала ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы.
