Мігранты не спыняюць спробаў нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕЗ
Краіны Еўразвязу за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна пракрасціся 174 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала тры спробы незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку.
Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала нелегальна перасекчы 114 іншаземцаў, у тым ліку грамадзяне Эрытрэі і Егіпта. Паведамляецца, што „20 агрэсіўных мігрантаў кідалі ў патрулі службаў камяні”.
З пачатку года зафіксавана 9.749 спроб незаконнага пранікнення ў ЕЗ з беларускай тэрыторыі.
