Мігранты пераключыліся з польскага напрамку – на літоўскі і латвійскі



У верасні краіны ЕЗ зафіксавалі амаль 4,5 тысячы спроб пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — больш за 33 тысячы.

За апошнія суткі літоўскі бок заявіў пра 43 спробы незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку. Латвійскія службы спынілі 159 спроб нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы. А паводле інфармацыі польскіх памежнікаў, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перасекчы 48 чалавек, у тым ліку з Афганістана і Сірыі.

У верасні істотна знізіўся ціск мігрантаў на польскім напрамку, але адначасна ўзмацніўся на літоўскім і асабліва латвійскім, заўважае @pozirkonline.