Мігранты выкарыстоўваюць розныя тактыкі нелегальнага перасячэння мяжы
14 гадоў таму
Мігранты выкарыстоўваюць розныя тактыкі нелегальнага перасячэння граніцы. Памежная ахова Польшчы апублікавала ролік пра інцыдэнт на ўчастку заставы ў Белавежы.
На запісе можна ўбачыць мігрантаў, якія пераправіліся праз раку Лясная Правая, а потым паўзком перамяшчаліся па польскай тэрыторыі. У пэўны момант група з 14-ці чалавек ускочыла і пабегла. Тым часам з’явіўся польскі патруль. У выніку былі затрыманы 12 грамадзян Сірыі, двое ўдзельнікаў групы вярнуліся на тэрыторыю Беларусі самастойна.
Агулам у панядзелак польскія памежнікі зарэгістравалі 26 спроб нелегальнага перасячэння.