Мігранты зноў прарваліся праз агароджу ў „Брузгі”



На відэа бачна, што мігранты прарываюцца праз заходні плот беларускага пункта пропуску і бягуць праз дарогу ўздоўж лініі беларуска-польскай мяжы, на якой за часовай заслонай з калючага дроту стаіць шэраг польскіх паліцыянтаў і вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі польскага Міністэрства абароны, мігранты пайшлі далей уздоўж мяжы з беларускага боку, не перайшоўшы яе.

Гэта не першы выпадак прарыву мігрантамі агароджы пункта пропуску „Брузгі”.