Мігранты зноў закідалі польскі патруль падпаленымі галінкамі
15 гадоў таму
Мігранты ноччу атакавалі польскі патруль палаючымі галінкамі і камянямі. Памежная ахова Польшчы апублікавала відэазапіс інцыдэнту. Ён здарыўся на ўчастку заставы ў Дубічах Царкоўных.

Усяго ж за 3 снежня польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі парушыць 34 замежнікі, у тым ліку грамадзяне Пакістана і Афганістана.
Літоўскія памежнікі зрабілі справаздачу пра 17 спробаў парушэння мяжы, а латышскія – пра 13 мігрантаў.
