Міграцыйны крызыс: акцыя пратэсту ў Міхалове
У рамках акцыі «Маці да мяжы» сотні людзей з усёй Польшчы прыехалі ў падляшскае Міхалова. Пратэстоўцаў вітаў мэр Міхалова Марэк Назарка: «Наша гміна першая адкрыла пункт дапамогі. І мы атрымалі падтрымку з усёй Польшчы».

Былыя першыя ледзі, Ёланта Квасьнеўская і Ганна Камароўская зачыталі зварот да ўладаў, які яны падпісалі разам з Данутай Валенсай.
Цытата: «Мы не пагаджаемся ставіць нас, жанчын і маці, у якасці назіральнікаў за драмай, якая разгортваецца на нашых вачах. У польскай дзяржавы дастаткова інструментаў, каб аддзяліць тых, хто ўяўляе пагрозу, ад тых, каму патрэбна дапамога. Мы не згодныя стыгматызаваць бежанцаў і выкарыстоўваць іх трагедыю ў бягучых палітычных мэтах».
Удзельнікі акцыі пратэсту падзякавалі мясцоваму самакіраванню Міхалова за арганізацыю пункта дапамогі бежанцам. Транспаранты змяшчалі лозунгі: „Мяжа чалавецтва”, „Неадкладна выводзьце людзей з лесу!”, „Давайце збіраць у лесе грыбы, не целы!”.







Прадстаўнік католікаў таксама прачытаў заклік дазволіць гуманітарным арганізацыям і медыкам уехаць у памежную зону.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Zespół Promocji Michałowa
