Мікалай Бушко: Фестывалю царкоўнай музыкі быць!
40-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка” адбудзецца сёлета ў перыяд з 21-га па 26-е верасня.
Дэталі распавёў галоўны арганізатар фестывалю Мікалай Бушко:
– Мы верым, што да гэтай пары сітуацыя нармалізуецца на столькі, што мы зможам нармальна ў жывую арганізаваць фестываль. Таксама, як і мінулым годзе, будзем гэта арганізоўваць у анлайне. Самая важная падзея – гэта ў залі, перад людзьмі, перад журы. Наш фестываль – гэта конкурс, таму думаю, што ў гэтым годзе ўдасца гэта арганізаваць.
Арганізатары фестывалю чакаюць, што сёлета да мерапрыемства далучацца і калектывы з Беларусі, якіх можна будзе нарэшце паслухаць „у жывую”.
Больш інфармацыі пра ўдзел у фестывалі на афіцыйнай старонцы: festiwal-hajnowka.pl.
Беларускае Радыё Рацыя
