Мікалай Бушко: Мы ўслаўляем наш край
Цэнтр прамоцыі рэгіёну „Чарлёнка” сваёй дзейнасцю праслаўляе Гайнаўку. Ідэя паўстання цэнтру нарадзілася з захаплення рэгіянальнага актывіста і краязнаўцы Мікалая Бушко рэгіёнам Белавежскай пушчы, яго мінулым, прыроднымі каштоўнасцямі, традыцыямі і культурай.
Хоць сам будынак Цэнтру – невялікі, тут адбываюцца сустрэчы са знакавымі постацямі са свету культуры, палітыкі і мастацтва:
– У нашым цэнтры адбылося больш за сотню сустрэчаў. Хочам, каб нашымі гасьцямі былі цікавыя людзі, звязаныя з нашай зямлёй.
Цэнтр прамоцыі рэгіёну „Чарлёнка” і Фонд „Царкоўная музыка”, пад кіраўніцтвам Мікалая Бушко, з’яўляюцца арганізатарамі вядомага на Падляшшы фестывалю пад назвай “Пэрэточэ”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Фота аўтара