Мікалай Бушко: У фестывалі „Гайнаўка” перамаглі мы ўсе
У Беластоку завяршыўся 40-ы юбілейны міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка”.
Вынікі фестывалю падвёў дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко:
– На жаль прыехала толькі 22 хоры не 18-ці, а з 9-ці краін свету, гэта таксама цешыць. Кожны з іх, кіраўніцтва і самі харысты, інстытуцыі пры якіх яны дзейнічаюць, гэта і парафіі і свецкія, мусілі зрабіць вялізарную працу. Мы ўсе радыя, што фестываль прайшоў па нашай думцы.
Пераможцамі сёлетняга міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка” сталі Акадэмічны хор Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту, Дзяржаўны камерны хор „Polifonia” (Паліфонія) з г. Шаўляй (Літва) і хор „Базылікальныя кантаны” з Вроцлава.
Беларускае Радыё Рацыя