Мікалай Мантур: Народ, які забывае гісторыю – перастае існаваць



pomnikwbielsku

Упаўнаважаны падляшскага ваяводы па справах нацыянальных меншасцяў Мікалай Мантур перакананы, што беларусы Падляшша павінны годна ўшанаваць 70-ю гадавіну трагічных падзей, якія мелі месца з 29 студзеня па 2 лютага 1946 года на тэрыторыі былога Бельскага павета, бо народ, які забывае сваю гісторыю – перастае існаваць:

– Я сам не магу нічога ініцыяваць. Карыстаючыся тым, што я зараз перад мікрафонам, запрашаю ўсіх прадстаўнікоў беларускіх арганізацый на размову са мной, каб абмеркаваць гэтыя справы і паспрабаваць вырашыць гэта з уладамі нашага ваяводства.

Мікалай Мантур стаў упаўнаважаным ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў у студзені гэтага года. Упершыню на гэтую пасаду быў прызначаны прадстаўнік нацменшасці. За паўгода сваёй дзейнасці ён ужо правёў некалькі сустрэч з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў пытаннях адукацыі.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя