Мікалай Падайка: У Польшчу трапіць вельмі складана, хоць і маеш працоўную візу
З прыгодамі перасякаў беларуска-польскую мяжу і двойчы трапляў на каранцін — у Беларусі ды ў Польшчы беларус Мікалай Падайка.
Паколькі ён ехаў напрыканцы траўня, то не змог знайсці грамадскага транспарта, — распавёў сам суразмоўца:
– Прыехаў я 25 траўня, гэта быў панядзелак. Дакладней, планаваў прыехаць 25 траўня. Аднак, калі прыехаў на аўтавакзал Берасце, мне сказалі, што білетаў няма, дакланей усе аўтобусы ўжо адмянілі, і перасечэнне мяжы магчымае толькі на легкавым аўтамабіле. Я ўзяў таксі і адразу паехаў на берасцейскую мяжу, там мне сказалі, што граніца закрыта, таму што машын няма. Напісаў мне адзін хлопец, што ён таксаама не можна знайсці аўтабаміль, давай шукаць разам. У выніку знайшлі хлопца з Гародні.
Нягледзячы на каранцін, Мікалай Падайка вельмі рады, што змог патрапіць у Польшчу ў час эпідэміі і вярнуцца да працы. А быць дома два тыдні — гэта не такое вялікае выпрабаванне.
Беларускае Радыё Рацыя