Мікалай Здрайкоўскі – першы лаўрэат алімпіяды па мове
Штогод у Польшчы ладзяцца прадметныя конкурсы для вучняў пачатковых школ, гімназіяў і ліцэяў. Школы з беларускай мовай навучання таксама выстаўляюць сваіх найлепш падрыхтаваных кандыдатаў.
Адным з лаўрэатаў прадметнага конкурсу па беларускай мове стаў вучань пачатковай школы №4 у Беластоку Мікалай Здрайкоўскі. Ён набраў максімальную колькасць пунктаў.
– Як даведаўся, што магу ўзяць удзел у гэтым конкурсе, то падумаў сабе: чаму не? Пайшоў да спадарыні Аліны Ваўранюк на падрыхтоўку, пачаў вучыцца. Калі я ўзяў удзел у гэтым конкурсе, то найбольш спадабалася сама навука моваў.
Сёлета ў прадметным конкурсе па беларускай мове прымаў удзел 51 вучань пачатковых школ. Лаўрэатамі сталі тыя, хто набраў звыш 48 пунктаў з 60 магчымых.
Цалкам гутарку з Мікалаем слухайце ў далучаным аўдыёфайле.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі
