Міхаіл Розеншэйн: Праведнікам свету можа быць кожны
У Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту ўспамінаюць і лёс гета ў Беластоку. Як і на ішных акупаваных тэрыторыях, жыцці габрэяў маглі выратаваць толькі мясцовыя жыхары.
Пра сваю выратавальніцу-каталічку Генуэфу Майхер расказвае былы вязень нацызму з Беластока Міхаіл Розеншейн:
– Халакост – гэта каты і ахвяры-габрэі. Калі б не было такіх людзей як праведнікі народаў свету, то, напэўна, не было б нас, хто выжыў у Халакосце. І адпаведна не было б сведкаў тых страшных падзеяў, якія адбыліся падчас Другой сусветнай вайны ў адносінах да габрэйскага народа.
Праз гады выратавальніца Міхаіла Розеншейна была ўганаравана званнем Праведніка народаў свету. Імя Генуэфы Майхер выбіта на ганаровай сцяне алеі ў Іерусаліме.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя