Міхаіл Рыбакоў: Рэакцыя будзе
“Сочым за тым, што адбываецца ў Польшчы, але рэагаваць будзем на канкрэтныя дзеянні пакуль няма падстаў для гэтага”, – сказаў культурны аташэ беларускага пасольства ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў на нашую просьбу пракаментаваць закіды Польскага інстытута нацыянальнай памяці ў бок стваральніка граматыкі белмовы – Браніслава Тарашкевіча:
– Як я ўжо казаў, рэакцыя будзе. Але гэта рэакцыя залежыць ад таго, якое рашэнне будзе прынята польскім бокам. Няхай гэта будзе чалавечы фактар, які можна выправіць, бо людзі прымаюць рашэнні, яны маюць права на памылку, і калі гэта зрабіў адзін гісторык, не параіўшыся з людзьмі, якія тут жывуць. Мне здаецца, што гэта не зусім правільна. Спадзяюся, што гэта памылковая справа будзе вырашана.
Прыгадаем, што ў Бельску Падляшскім, паводле закона аб дэкамунізацыі, хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадскі дзеяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Рашэнне яшчэ не прынятае.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя