Міхал Грэсь: Быць беларусам – гэта адвечны трэнд



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Аб важнасці пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае культурніцкі дзеяч Падляшша Міхась Грэсь:

– Гэта такі цяжкі час для беларусаў, таму што вясковыя людзі не атаясамліваюць сябе з беларускасцю, а ў горадзе яшчэ не пачалі цаніць беларускасць як якасці прадукту, як брэнд. Таму гэты перапіс насельніцтва, мне падаецца, не будзе адэкватны да рэчаіснасці.  Я ўсё ж такі спадзяюся, што за гадоў 10 мы будзем мець большы адсотак задэклараваных беларусаў у чарговых перапісах насельніцтва. 

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу. 

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Urząd Statystyczny w Białymstoku