Міхалова супрацоўнічае з Беларуссю
Улады Міхалова актыўна супрацоўнічаюць з беларускімі гарадамі. У апошнія месяцы шмат разоў адбываліся сустрэчы з прадстаўнікамі Ваўкавыска. І менавіта ў рамках гэтага супрацоўніцтва тры праекты былі сумесна падрыхтаваны ў рамках праграмы „Польшча -Беларусь – Украіна”. Гэта праекты, якія прадугледжваюць дзейнасць у галіне прасоўвання агульнай культурнай і гістарычнай спадчыны і турызму.
У рамках праектаў прадугледжаны шэраг ініцыятыў, семінараў, сумесных прадпрыемстваў і, перш за ўсё, развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва.
Сумесная падрыхтоўка праектаў стала каштоўным вопытам і магчымасцю пабудаваць новыя, больш непасрэдныя адносіны паміж бакамі.
– Існуе вялікая верагоднасць, што некаторыя ідэі будуць рэалізаваны незалежна ад таго, ці ўдасца праектам атрымаць фінансаванне, – кажа Конрад Сікора, намеснік бургамістра Міхалова. – Мы падалі тры праекты. Вядома, цяжка чакаць, што ўсе атрымаюць фінансаванне. Акрамя таго, трэба ўлічваць, што гэта першая такая сумесная спроба з Ваўкавыскам. Аднак мы размаўлялі і працавалі настолькі добра, што прыйшлі да высновы, што зробім усё, каб рэалізаваць некаторыя дзеянні, запланаваныя ў гэтых заяўках нават пры адсутнасці фінансавання.
Ёсць жаданне супрацоўнічаць і развіваць гэтыя кантакты:
– Я нават думаю, што ўзняцце на новы ровень нашых адносін – гэта найбольшая карысць гэтых праектаў. Незалежна ад вынікаў гэтага конкурсу, для нас адкрываюцца зусім новыя перспектывы. Я думаю, што гэта хутка будзе бачна, – падкрэслівае Конрад Сікора.
Аднак супрацоўніцтва з Беларуссю вядзецца не толькі ў Ваўкавыску. Кантакты са Свіслаччу развіваюцца ўжо даўно. У бліжэйшыя дні запланавана афіцыйная дэлегацыя з Міхалова, якая складаецца з мясцовых органаў улады і мясцовых прадпрымальнікаў.
Паводле прэс-рэлізу