Міхась Чаропка пра дзейнасць БАЗА ў Нью-Ёрку



Правядзенне кінапаказаў, прэзентацыі кніг, наладжванне сувязяў з беларускімі арганізацыямі ў замежжы, падрыхтоўка да выхаду гадавік газеты „Беларус”.

І гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў беларускай дыяспары ў Нью-Ёрку, – распавёў сакратар Галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання, намеснік галоўнага рэдактара часопісу „Беларус” Міхась Чаропка:

Апошнія паўгода займаемся тым, што наладжваем сувязі з іншымі беларускімі арганізацыямі, з Асацыяцыяй беларусаў Амерыкі працягваем супрацоўнічаць. Мы наведваем іх мерапрыемствы, яны наведваюць нашы мерапрыемствы. Напрыклад, перад беларускай царквой мы ўганаравалі памяць забітага Алеся Пушкіна. Стварылі невялікі часовы мемарыял. Таксама былі на кінапаказе дакументальных стужак беларускага рэжысёра Шведа ў Саўт-Рыверы – гэта Нью-Джэрсі.

А зараз рыхтуемся да таго, што 01 кастрычніка будзе прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага ў царкве ў Куіньсе, — дадаў Міхась Чаропка.

Беларускае Радыё Рацыя