Міхась Зуй: Была захапляльная атмасфера



На фестываль TUTAKA завітаў беларускі актор і музыка Міхась Зуй.

Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад двух фестывальных дзён:

Мне вельмі прыемна тут быць. Я быў тут на „Басовішчы”. У мінулым годзе не атрымалася прыехаць, але ведаю, што ў гэтым годзе значна больш людзей. Учора была захапляльная атмасфера, зноў такія флэшбэкі з 2020 года, калі было шмат людзей на вуліцах. Калі ты зноў бачыш машыны з бел-чырвона-белымі сцягамі, то гэта надае сілы. Супер атмасфера, мы былі на ўсіх канцэртах да раніцы. Сустрэчы з прэзідэнткай Святланай Георгіеўнай таксама была важным момантам.

Міхась Зуй адзначыў, што на TUTAKA яму спадабалася ўсё, але возера ён перанёс бы бліжэй да лагеру — занадта далёка трэба ісці, каб ахладзіцца ў спякоту.

Беларускае Радыё Рацыя