Мікіта Пастухоў: Трэба было ставіць высокую сцяну
Украінскаму боку даўно трэба было будаваць высокі плот на мяжы з усходняй краінай-суседкай. Гэта паказалі паўтары гады вайны Расеі з Украінай.
Калі б меры былі прынятыя значна раней, то можна было б пазбегнуць ваеннага стану, у гэтым перакананы беларус Мікіта Пастухоў, які ў ваенны час працягвае жыць ва ўкраінскай сталіцы:
– Трэба было ставіць высокую сцяну ўздоўж Рашкі. Там такі рэжым, які толькі і хоча Грузію, Ічкерыю, Украіну, Беларусь. Беларусь таксама захапілі эканамічным шляхам.
Ваенная агрэсія Расеі ў дачыненні да Украіны не спыняецца ўжо 530 дзён. Вагнераўцы па-ранейшаму знаходзяцца ў Беларусі і канцэнтруюцца каля польскай мяжы. У той жа час далей ідзе ўкраінскі контрнаступ.
Беларускае Радыё Рацыя