Мікола Мантур – новы ўпаўнаважаны па кантактах з нацыянальнымі меншасцямі



Мікола Мантур стаў упаўнаважаным Падляшскага ваяводы па справах кантактаў з нацыянальнымі ды этнічнымі меншасцямі.

Першым дзеянням новага ўпаўнаважанага будзе зварот да Дэпартамента рэлігійных веравызнанняў ды нацыянальных і этнічных меншасцяў Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі па справе датацыі на развіццё культуры меншасці.

– Дэпартамент не кансультуе сваіх дэцызій. Так было да гэтага часу. Зараз мы накіравалі ў дэпартамент ліст, каб яны кансультавалі, бо мы тут лепей ведаем, якія сферы дзейнасці трэба падтрымліваць менш, якія больш.

Галоўныя задачы новага ўпаўнаважанага ваяводы гэта каардынацыя дзеянняў самакіраванняў, якія тычацца меншасці, падтрымка меншасных арганізацыі ў плане захавання і развіцця моваў ды барацьба з дыскрымінацыяй меншасці.

Першая агульная сустрэча Міколы Мантура з падляшскімі меншасцямі запланаваная на 9 лютага.

Лукаш Леанюк Беларускае Радыё Рацыя