Мікола Таранда: “Басовішча” – месца, дзе заўсёды я знаходзіў сяброў



Гарадзенскі грамадскі актывіст, кіраўнік “Паходні” Мікола Таранда ўзгадвае свае паездкі на “Басовішча” 25 – 30 год таму.

Па яго словах, на фэсце заўсёды можна было сустрэць беларусаў рознага пакалення.

– Я дакладна памятаю, што мы сустракаліся з Максімюкамі, з Людвікай Кардзіс, Лёнік Тарсэвіч прысутнічаў у гэты год. Можа чатыры разы быў на фестывалі, або пяць. На вялікі жаль, у апошнія гады я туды не патрапляў.

Па словах Міколы Таранды, ён вельмі шкадуе, што ў гэтым годзе будзе адбывацца апошні фэст “Басовішча”.

– Хацелася б, каб ён працягваўся. Шкада, што яго не будзе. Я думаю, што тыя людзі, якія яго заўсёды арганізоўвалі, яны пасталелі, ім цяжэй гэтым займацца. Таму і адмаўляюцца ад правядзення, я так думаю.

ХХХ Юбілейны фэст “Басовішча” адбудзецца 19-20 ліпеня 2019 году каля Гарадка, што на Беласточчыне, на ім выступяць зоркі беларускага року, ён стане апошнім, які ладзіць Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя