Мікола Ваўранюк на беларускай вечарыне ў Белавежы



Журналіст Польскага тэлебачання ды Беларускага Радыё Рацыя Мікола Ваўранюк сустрэўся з вучнямі, якія ў школьна-прадшкольным комплексе ў Белавежы вывучаюць беларускую мову, ды з іх бацькамі. Расказаў па-беларуску пра сябе ды паказаў свой фільм «Гавораць беларусы Падляшша».

Мікола Ваўранюк:

— Мне хацелася б, каб такія вечарыны, такія імпрэзы арганічна ўпісваліся ў нейкае беларускае жыццё тут, у Белавежы. Мяне вельмі цешыць тое, што ў школе зноў з’явілася беларуская мова, што ёсць бацькі, якім важна, каб іхныя дзеці вучылі беларускую мову.

Гэтая вечарына — вынік супольнай ініцыятывы школьна-прадшкольнага комплексу школ у Белавежы ды Белавежскага асяродка культуры. Рэалізуюць яны праект «Беларускія вечарыны ў Белавежы».

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара