Мінабароны Украіны адпрэчыла расейскую заяву аб захопе Бахмуту
Міністэрства абароны Украіны зняпраўдзіла заяву кіраўніка расейскае ПВК «Вагнер» аб захопе гораду Бахмут.
Намесніца кіраўніка Мінабароны Маляр кажа: «У Бахмуце ідуць цяжкія баі. Сітуацыя крытычная. Пры гэтым нашы войскі трымаюць абарону ў раёне «Самалёт». Сёння нашы абаронцы кантралююць асобныя прамысловыя і інфраструктурныя аб’екты гэтага раёна і прыватнага сектара».
УСУ праводзяць аперацыю вакол Бахмута, але могуць пакінуць горад, інфармуе прэс-служба Усходняй групоўкі УСУ. Пры гэтым вайскоўцы адзначаюць, што абарончая дзейнасць падкантрольнай вайсковай часткі Бахмут становіцца праблематычнай.
«Засталася зусім невялікая тэрыторыя, і яе ўжо няцяжка бамбіць і трымаць там шмат людзей. Таму зразумела, што рана ці позна з меркаванняў бяспекі мы адтуль выйдзем».