Міністры абароны і ўнутраных спраў Літвы агледзелі „калючы бар’ер” на мяжы 



Міністры абароны і ўнутраных спраў Літвы ў пятніцу агледзелі бар’ер са спіральнага калючага дроту, які ўсталёўваецца на мяжы з Беларуссю, паведамляе партал Delfi. Кіраўніца МУС Агне Білатайце адзначыла, што „мігранты павінны зразумець і адчуць, што шлях у Літву няпросты і няхуткі”.

Літва не толькі будуе на мяжы з Беларуссю „калючы бар’ер”, будзе і сцяна. На яе будаўніцтва выдаткуюць каля 41 мільёна еўра. 

Фізічны бар’ер са спіральнага калючага дроту вайскоўцы пачалі ўсталёўваць у пятніцу. На гэты бар’ер урад выдзеліў 4,8 млн. еўра. На гэтыя грошы такі бар’ер усталююць на ўчастку працягласцю 550 км пры працягласці мяжы з Беларуссю 678,8 км.

З пачатку года літоўскія памежнікі агулам затрымалі 1,5 тысячы нелегалаў (большасць — з Ірака), якія прыйшлі з Беларусі. Гэта амаль у 20 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: delfi.lt