Міра Лукша адзначае юбілей
9 лістапада ў беларускай паэткі і журналісткі з Беластока Міры Лукшы юбілей – 60 гадоў з дня нараджэння.
Таму, віншуючы яе з гэтым слаўным юбілеем, хочацца нагадаць, што Міра Лукша з маленства плённа працуе ў Польшчы на ніве роднага беларускага слова. Яна скончылаа філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. І з 1985 года працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». З’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Піша вершы і прозу. Выдала дзесяткі кніг на беларускай і польскай мовах. Сярод якіх – «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012), «Падарункі» (2014), «Дзікі птах верабей» (1992), «Бабскія гісторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013) і іншыя.
У сваіх творах і журналісцкіх рэпартажах Міра Лукша заўсёды звяртаецца да людзей, да іх лёсаў і характараў. Яна піша філасофскія роздумы пра лёс беларускай вёскі, яе гаспадароў, аўтарку таксама хвалююць сучасныя праблемы і стан беларускай мовы на Беласточчыне і ў Беларусі. Міра Лукша не забывае і пра юных чытачоў, для якіх напісана шмат кніг, якія вучаць дзяцей любіць родны край, прыроду і свой працавіты народ.
Шчыра віншуем нашу таленавітую літаратарку з Беластока і жадаем ёй творчых пошукаў і ўдач.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя